righthinker ([info]righthinker) wrote,
  • Location: Менск
  • Mood: узьнёслы
  • Music: Крама

Вясна!

На вуліцы файна - цёпла й сонечна. Вясна!

Абуджаюцца, дарэчы, ня толькі ўзьнёслыя пачуцьці. Сёньня на цэнтральную сядзібу Партыі БНФ толькі пры мне заходзілі два тыповыя "кадры". Адзін зь іх напачатку выглядаў зусім нават звычайна. Папрасіў 15 хвілінаў дзеля важнай размовы. Сядзім, размаўляем. Ён мне пачынае разпавядаць пра праблемы са здароўем, ІІ-ю групу інваліднасьці, дакуманты паказвае... Я ўжо прагназую, што будзе, як найчасьцей у такіх выпадках здараецца, або грашовую дапамогу прасіць, або юрыдычную кансультацыю. Аднак вельмі хутка размова набывае арыгінальны  зьмест: "Я, дарэчы, пакуль хварэў - захапіўся эзатэрыкай. З душамі магу размаўляць. Мушу нават прызнацца - я з Марсу"
Пераход настолькі нечаканы быў, што я ледзьве здолеў захаваць спакойны й уважлівы выраз твару. Далей было пра рэгулярныя размовы з Арханёламі ды Уладарамі Шамбалы, ды ўсё такое.
Прычым дзяжурныя дзяўчаты такіх наведвальнікаў адфільтроўваюць, наколькі могуць, каб да нас яны не прарываліся. Вясной бывае асабліва складана!

Але, ня гледзячы на абвастрэньні, сапраўды здорава, што ўжо сапраўдная вясна!

Усім выдатнага настрою і, вядома, каханьня!

  • Post a new comment

    Error

  • 14 comments

[info]varjatka_aa

March 30 2007, 01:14:14 UTC 5 years ago

з вяртаньнем у ЖЖ!
і мае спачуваньні наконт абвостраных - іх занадта шмат па вясьне. восеньню ня так. а зараз асабліва цяжка. таму трымайся! і табе добрага настрою!

[info]righthinker

March 31 2007, 11:09:31 UTC 5 years ago

Дзякуй за добрыя словы! І ты трымайся таксама!

[info]manualgouggins

October 17 2008, 09:09:18 UTC 3 years ago

Вялікае табе дзякуй за пісьмо з унукам і яго маткай, за добрыя словы, за гутарку наогул.

[info]kaciona

March 30 2007, 06:15:27 UTC 5 years ago

Ха! Вясновае абвастрэньне ня толькі ў ІХ.

[info]righthinker

March 31 2007, 11:11:10 UTC 5 years ago

Як заўсёды, ты вельмі загадкавая! Напэўна, гэта адна з тваіх разынак! :)

[info]frizzby

March 30 2007, 12:06:27 UTC 5 years ago

з нядзелі будзе халадней. -(

[info]righthinker

March 31 2007, 11:12:06 UTC 5 years ago

Галоўнае, каб сьнегу не было! Я ўжо летнюю гуму паставіў.

[info]gygik

March 30 2007, 14:32:49 UTC 5 years ago

да, да! Тэмпература знізіцца да -5, але я спадзяюся не надоўга, можа на тыдзень!

Малайчынка! Ты стрымаў сваё абяцанне, і пачаў пісаць у ЖЧ!

[info]righthinker

March 31 2007, 11:13:16 UTC 5 years ago

Дзякуй! Спадзяюся, мяне хопіць надоўга!

[info]gygik

March 31 2007, 12:44:13 UTC 5 years ago

паглядзім! праз колькі зноў чакаць твой пост?:)гггггггггг

[info]arlona

March 30 2007, 21:57:38 UTC 5 years ago

Ведаю я гэтага марсіяніна, на канцэрт да нас прыходзіў 18 сакавіка таго слаўнага году (мінулага, то бок). Прасіў слова, казаў, што прыйшло важнае паведамленьне з Марсу... :)

Ну, пасьля тваёй публічнай заявы, у якой ты сказаў, што актыўна вядзеш ЖЖ - грэх не пачаць :))

[info]righthinker

March 31 2007, 11:06:26 UTC 5 years ago

Не, гэта ня той! Таго я сам прыводзіў, ён яшчэ ўвесь у сінім быў! :)))

Што да ЖЖ - паспрабую пісаць часьцей! Абяшчаю! :)

[info]pacyfik

April 12 2007, 05:38:52 UTC 5 years ago

да, да нас на ккафедру увесну таксама пачынаюць людзі падцягвацца... з тамамі сваіх абсалютнаарыгінальных навуковых прац...

[info]soft_tiger

May 12 2007, 22:36:21 UTC 5 years ago

Го! Я памятаю да мяне з адным чуваком на ўправе прычапіўся дзядзька, які пачаў распавядаць як з чалавечых касьцей рабіць нун-чакі. Такія часта заходзяць.
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…